Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тарантул, , м.

Вялікі ядавіты павук.

тарантэла, , ж.

Італьянскі народны танец у хуткім тэмпе, а таксама музыка ў рытме гэтага танца.

тарарам, , м. (разм.).

Шум, грукат; сварка.

  • Падняць т.

тарарах, (разм.).

  1. гукаперайм. Ужыв. для абазначэння моцнага раскацістага гуку.

  2. вык. Тое, што і трахнуць.

    • Т. кулаком па стале.

тарарахнуць, ; зак. (разм.).

  1. Загрукацець, загрымець.

  2. Моцна ўдарыць; выстраліць.

    • Т. па спіне.
    • Т. з ружжа.

|| незак. тарарахаць, .

тарасіцца, ; незак.

Грувасціцца таросамі (пра лёд).

тарасіць, ; незак.

Нагрувашчваць таросы.

|| наз. тарашэнне, .

таратайка, , ж. (разм.).

Лёгкая на двух колах павозка.

тараторыць, ; незак. (разм.).

Гаварыць вельмі хутка, скорагаворкай.

тарахцець, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі.

    • Матор тарахціць.
  2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць.

|| наз. тарахценне, .