Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

спіртоўка, ✂, ж.

Спіртавы награвальны прыбор.

|| прым. спіртовачны, ✂.

спірыт, ✂, м.

Той, хто займаецца спірытызмам.

|| ж. спірытка, ✂.

|| прым. спірыцкі, ✂.

спірытызм, ✂, м.

Містычная плынь, заснаваная на веры ў магчымасць непасрэдных зносін з душамі памёршых, а таксама самі зносіны пры дапамозе розных умоўных прыёмаў (вярчэнне сталоў, стукаў і пад.).

|| прым. спірытычны, ✂.

  • С. сеанс.

спіс, ✂, м.

  1. Пісьмовы пералік каго-, чаго-н.

    • С. студэнтаў.
  2. Рукапісная копія; перапісаны тэкст чаго-н.

    • Старажытныя спісы летапісу.
  3. Дакумент, у якім пералічаны якія-н. звесткі.

    • Паслужны с.

|| прым. спісачны, ✂.

спісацца, ✂; зак.

  1. Звязацца з кім-, чым-н. праз перапіску.

    • С. са сваімі аднакурснікамі.
  2. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніцца, выйсці ў запас (спец.).

    • С. з карабля.
  3. Зрасходавацца пры пісьме; прыйсці ў непрыгоднасць (пра аловак, пяро і пад.).

    • Стрыжань спісаўся.

|| незак. спісвацца, ✂.

|| наз. спісанне, ✂.

спісаць, ✂; зак.

  1. Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.

    • С. з дошкі сказы.
    • С. вершы са зборніка паэзіі.
  2. Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.

    • С. копію з карціны.
  3. што. Запісаць у спіс каго-, што-н.

    • С., колькі чаго патрэбна для паходу.
  4. Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.

    • С. старое абсталяванне.
  5. Запоўніць пісьмовымі знакамі (сшытак і пад.).

    • С. усе старонкі ў сшытку.
  6. Зрасходаваць на пісанне (разм.).

    • С. чарніла.
  7. перан. Спаласаваць, збіць (разм.).

    • С. ногі дубцом.
  8. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спец.).

    • С. на бераг.

|| незак. спісваць, ✂.

|| наз. спісванне, ✂ і спісанне, ✂.

спіткі, ✂, н. (разм.).

Недапітыя рэшткі чаго-н.

спіхнуць, ✂; зак.

Тое, што і сапхнуць.

|| незак. спіхваць, ✂.

|| наз. спіхванне, ✂.

спіца, ✂, ж.

  1. Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.

    • У коле не хапае многа спіц.
  2. Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.

  3. Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.

  4. Тонкі драцяны стрыжань для вязання.Апошняя спіца ў калясніцы (разм.) —

    • 1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;
    • 2) тое, што не мае вялікага значэння.

|| прым. спіцавы, ✂.

спіцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць п’яніцам, п’яніцай.

|| незак. співацца, ✂.