назоўнік | жаночы род
Адзін з драўляных або металічных стрыжняў, які злучае калодку кола з вобадам.
- У коле не хапае многа спіц.
Драўляны або металічны стрыжань рознага прызначэння.
Плоскае выгнутае шыла для пляцення лапцей.
Тонкі драцяны стрыжань для вязання.Апошняя спіца ў калясніцы (размоўнае) —
- 1) чалавек, які адыгрывае нязначную ролю ў жыцці, грамадстве, у якой-н. справе;
- 2) тое, што не мае вялікага значэння.
|| прыметнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)