дзеяслоў | закончанае трыванне
Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.
- С. з дошкі сказы.
- С. вершы са зборніка паэзіі.
Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.
- С. копію з карціны.
што. Запісаць у спіс каго-, што-н.
- С., колькі чаго патрэбна для паходу.
Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.
- С. старое абсталяванне.
Запоўніць пісьмовымі знакамі (сшытак і пад.).
- С. усе старонкі ў сшытку.
Зрасходаваць на пісанне (размоўнае).
- С. чарніла.
пераноснае значэнне: Спаласаваць, збіць (размоўнае).
- С. ногі дубцом.
У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спецыяльны тэрмін).
- С. на бераг.
|| незакончанае трыванне:
|| назоўнік:
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)