Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ратацыя, ✂, ж.

  1. Ратацыйная друкарская машына.

  2. Перыяд часу, на працягу якога ўсе палі якой-н. гаспадаркі павінны быць заняты культурамі ў адпаведнасці з севазваротам (спец.).

ратнік, ✂, м.

  1. Воін (уст.).

  2. У царскай Расіі: радавы салдат дзяржаўнага апалчэння.

ратны, ✂ (уст. высок.).

Ваенны, баявы.

  • Р. подзвіг.

ратонда​1, ✂, ж. (спец.).

Круглы або паўкруглы невялікі будынак, звычайна з купалам.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратонда​2, ✂, ж. (спец.).

Верхняе цёплае жаночае адзенне без рукавоў у выглядзе доўгай накідкі.

|| прым. ратондавы, ✂.

ратунак, ✂, м.

Дапамога, аказаная ў выпадку няшчасця; ратаванне, збавенне.

  • Прасіць ратунку.
  • Няма ратунку.

ратуша, ✂, ж.

У некаторых краінах Заходняй Еўропы: орган гарадскога самакіравання, а таксама будынак, дзе ён размяшчаўся.

|| прым. ратушны, ✂.

ратыфікаваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (падвяргаць) ратыфікацыі.

ратыфікацыя, ✂, ж.

Зацвярджэнне вярхоўнай уладай міжнароднага дагавора, заключанага яе ўпаўнаважанымі.

  • Р. мірнага дагавора.

|| прым. ратыфікацыйны, ✂.

  • Ратыфікацыйная грамата.