Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рамантаваць​1, ✂; незак.

Праводзіць рамонт.

  • Р. хату.
  • Р. вопратку.

|| зак. адрамантаваць, ✂.

рамантаваць​2, ✂; незак. (спец.).

  1. Папаўняць табун або статак маладняком.

  2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.

рамантызм, ✂, м.

  1. Напрамак у літаратуры і мастацтве канца 18 — першай паловы 19 ст., які выступіў супраць канонаў класіцызму і сцвярджаў неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.

  2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.

  3. Настрой думак, светаадчуванне, прасякнутае ідэалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю (кніжн.).

|| прым. рамантычны, ✂.

рамантык, ✂, м.

  1. Прыхільнік і паслядоўнік рамантызму (у 1 і 2 знач.).

  2. Чалавек, схільны да рамантызму (у 3 знач.).

  3. Чалавек, пранікнуты рамантыкай, высокімі пачуццямі.

рамантыка, ✂, ж.

  1. Тое, што змяшчае ідэі і пачуцці, якія эмацыянальна ўзвышаюць чалавека.

    • Р. творчых пошукаў.
  2. Незвычайнасць, казачнасць чаго-н., якая выклікае эмацыянальнае, прыўзнятае светаадчуванне.

    • Р. гор.

рамантычны, ✂.

  1. гл. рамантызм.

  2. Пранікнуты рамантызмам (у 3 знач.).

    • Р. настрой.

|| наз. рамантычнасць, ✂.

раматус, ✂, м. (разм.).

Тое, што і рэўматызм.

рамачнік, ✂, м.

Рамачны вулей.

рамеснік, ✂, м.

  1. Чалавек, які займаецца, валодае прафесійным рамяством.

    • Дробны р.
  2. перан. Той, хто працуе без творчай думкі, па шаблону.

  3. Вучань рамеснага вучылішча (разм.).

|| ж. рамесніца, ✂.

|| прым. рамесніцкі, ✂.

рамесніцкі, ✂.

  1. гл. рамеснік.

  2. Тое, што і рамесны.

    • Р. промысел.
    • Рамесніцкае вучылішча.