рамантызм назоўнік | мужчынскі род

  1. Напрамак у літаратуры і мастацтве канца 18 — першай паловы 19 ст., які выступіў супраць канонаў класіцызму і сцвярджаў неабходнасць стварэння вобразаў ідэальных герояў і пачуццяў, выкарыстоўваючы гістарычныя і народна-паэтычныя тэмы.

  2. Мастацкі метад, у якім першаступеннае значэнне адводзіцца суб’ектыўнай пазіцыі мастака ў адносінах да з’яў жыцця і паказу высокага прызначэння чалавека.

  3. Настрой думак, светаадчуванне, прасякнутае ідэалізацыяй рэчаіснасці, летуценнай сузіральнасцю (кніжнае).

|| прыметнік: рамантычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)