Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разагнуцца, ✂; зак.

Выпрастацца (пра каго-што-н. сагнутае і пад.).

|| незак. разгінацца, ✂ і разгібацца, ✂.

разагнуць, ✂; зак.

Выпрастаць сагнутае.

  • Р. спіну.
  • Р. падкову.

|| незак. разгінаць, ✂ і разгібаць, ✂.

разагрэцца, ✂; зак.

  1. Грэючыся, стаць цёплым, гарачым; нагрэцца.

    • Суп разагрэўся.
    • Маторы разагрэліся.
  2. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца (разм.).

    • Р. ў рабоце.

|| незак. разагравацца, ✂.

разагрэць, ✂; зак.

  1. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым.

    • Р. суп.
    • Р. матор.
  2. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе (разм.).

    • Р. сябе работай.

|| незак. разаграваць, ✂.

|| наз. разаграванне, ✂.

|| наз. разагрэў, ✂.

разадзецца, ✂; зак. (разм.).

Прыгожа, шыкоўна апрануцца; убрацца, прыбрацца.

  • Р. на свята.

|| незак. разадзявацца, ✂.

разадзець, ✂; зак. (разм.).

Прыгожа апрануць; убраць, прыбраць.

  • Р. дзіця.

|| незак. разадзяваць, ✂.

разаднець, ✂; безас.; зак.

Тое, што і развіднецца.

разадрацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і разарвацца (у 1 знач.).

|| незак. раздзірацца, ✂.

разадраць, ✂; зак. (разм.).

  1. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць што-н. цэлае.

    • Р. плашч.
    • Р. кніжку.
  2. Пазбавіць жыцця (пра драпежных жывёл, птушак).

    • Воўк разадраў авечку.
  3. Зрабіць драпіну на чым-н.

    • Р. нагу аб дрот.

|| незак. раздзіраць, ✂.

разак, ✂, м. (спец.).

  1. Вялікі шырокі нож.

  2. Рэжучая частка якой-н. машыны, прылады, якога-н. інструмента.

  3. Першабытная каменная сякера.