Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пісклівы, ✂ і пісклявы, ✂.

Вельмі тонкі, з піскам, вісклівы; які ўтварае піск.

  • П. голас.
  • Пісклівае дзіця.

|| наз. пісклівасць, ✂ і пісклявасць, ✂.

піскун, ✂, м. (разм.).

Той, хто часта пішчыць.

|| ж. піскуха, ✂ і піскля, ✂.

пісталет, ✂, м.

Агнястрэльная зброя з кароткім ствалом для стральбы на кароткую адлегласць.

|| прым. пісталетны, ✂.

пістон, ✂, м.

  1. Невялікі каўпачок з выбуховым рэчывам для загарання зарада ў патроне або снарадзе.

  2. Папяровы кружок з невялікай колькасцю выбуховага рэчыва для цацачных пісталетаў, стрэльбаў.

  3. Клапан у музычным духавым інструменце (спец.).

|| прым. пістонны, ✂.

пісуар, ✂, м.

Ракавіна ў прыбіральні для сцёку мачы.

пісулька, ✂, ж. (разм. жарт.).

Маленькае пісьмо, запіска.

пісчы, ✂.

Прызначаны для пісання.

  • Пісчая папера.

пісьманосец, ✂, м.

Тое, што і паштальён.

|| ж. пісьманоска, ✂.

пісьменнасць, ✂, ж.

  1. Сукупнасць моўных і графічных сродкаў пісьмовых зносін.

    • П. народаў Поўначы.
  2. Сукупнасць пісьмовых помнікаў якой-н. гістарычнай эпохі пэўнага народа.

    • Старабеларуская п.

пісьменнік, ✂, м.

Чалавек, які займаецца літаратурнай працай, піша мастацкія літаратурныя творы.

|| ж. пісьменніца, ✂.

|| прым. пісьменніцкі, ✂.