Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пірожнае, ✂, н.

Кандытарскі выраб невялікага памеру з салодкага здобнага цеста, звычайна з крэмам, салодкай начынкай.

  • Бісквітнае п.

пірожнік, ✂, м. (уст.).

Той, хто пячэ або прадае пірагі.

|| ж. пірожніца, ✂.

пірс, ✂, м.

Партовае збудаванне, род дамбы для прычалу суднаў з двух бакоў.

піруэт, ✂, м.

У танцы: поўны паварот усяго цела на наску адной нагі.