Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пікетчык, ✂, м.

Удзельнік пікета (у 2 знач.).

|| ж. пікетчыца, ✂.

пікі, ✂, ж.

Картачная масць з малюнкам у выглядзе чорнага наканечніка пікі.

|| прым. піковы, ✂.

  • Піковая дама.

пікіравацца, ✂; незак. (кніжн.).

Абменьвацца з’едлівымі, колкімі заўвагамі.

|| наз. пікіроўка, ✂ і пікіраванне, ✂.

пікіраваць, ✂; незак.

Зніжацца на вялікай хуткасці і амаль вертыкальна (пра самалёт).

  • Самалёт пікіруе на цэль.

|| зак. спікіраваць, ✂.

|| наз. пікіраванне, ✂.

пікіроўшчык, ✂, м. (разм.).

Пікіруючы бамбардзіроўшчык.

пікнік, ✂, м.

Загарадная прагулка кампаніяй з закускай на свежым паветры.

|| прым. пікніковы, ✂.

пікнуць, ✂; зак. (разм.).

  1. Выдаць кароткі гук, піск.

    • Жаласна п.
  2. Зрабіць спробу сказаць што-н., запярэчыць чаму-н.

    • Не смець п.
    • Толькі пікні (пагроза).

піктаграфія, ✂, ж.

Старажытная форма пісьма — перадача паведамлення малюнкамі.

|| прым. піктаграфічны, ✂.

пікулі, ✂.

Прыправа да некаторых страў, прыгатаваная з дробна нарэзанай марынаванай гародніны.

пікша, ✂, ж.

Паўночная марская рыба сямейства трасковых.