Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

поп-арт, , м.

Мадэрнісцкі напрамак у мастацтве, які разлічаны на папулярнасць і выкарыстоўвае ў жывапісе і скульптуры элементы тэхнікі, рэкламы, муляжу, адвольныя камбінацыі некаторых прадметаў побыту.

поп-мастацтва, , н.

Тое, што і поп-арт.

поп-музыка, , ж.

Сучасная папулярная музыка, якая сумяшчае стэрэатыпы розных стыляў і жанраў.