Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

подаўна, прысл.

  1. Даволі даўно.

    • Сонца п. зайшло.
  2. Тым больш.

    • Калі я паспею, дык ты і п. паспееш.

подбегам, прысл.

Не вельмі хутка, трушком (пра бег чалавека).

  • Пусціцца п.

подбіўка, , ж.

Тое, што і падбіўка (у 2 знач.).

  • П. ў шапцы падралася.

подзвіг, , м.

Гераічны, самаадданы ўчынак.

  • Ваенны п.
  • Працоўны п.

подкалатка, , ж.

Заправа з мукі і вады для некаторых відаў стравы.

|| прым. подкалатачны, .

подласць, , ж.

  1. гл. подлы.

  2. Подлы ўчынак.

    • Зрабіць п.

подлетак, , м.

Маладая птушка, якая толькі пачала вылятаць з гнязда.

подлы, .

Нізкі ў маральных адносінах, несумленны.

  • П. чалавек.
  • П. ўчынак.

|| наз. подласць, .

подмазка, , ж.

  1. Кавалачак сала, здору і пад., якім падмазваюць скавараду, калі пякуць бліны.

  2. перан. Хабар, грошы або матэрыяльныя каштоўнасці, якія даюцца службовай асобе як подкуп (разм.).

подпіс, , м.

  1. гл. падпісаць.

  2. Надпіс пад чым-н, над чым-н.

    • П. пад карцінай.
  3. Прозвішча, напісанае ўласнаручна.

    • Паставіць п. і дату.