Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пераатэставаць, ; зак.

Атэставаць нанава з мэтай праверкі кваліфікацыі, зацвярджэння ў новым званні.

  • П. навуковых супрацоўнікаў.

|| незак. пераатэстоўваць, .

|| наз. пераатэстацыя, .

  • Прайсці пераатэстацыю.

пераахаладзіць, ; зак.

Ахаладзіць надта моцна або ніжэй за вызначаную тэмпературу.

|| незак. пераахалоджваць, .

|| звар. пераахаладзіцца, .

|| незак. пераахалоджвацца, .

|| наз. пераахаладжэнне, .

пераацаніць, ; зак.

  1. Ацаніць нанава.

    • П. тавары.
  2. Ацаніць занадта высока.

    • П. свае здольнасці.

|| незак. пераацэньваць, .

|| наз. пераацэнка, .

  • П. каштоўнасцей (таксама перан. карэнны перагляд сваіх поглядаў, думак, ацэнак).

перабазіравацца, ; зак.

Перамясціцца на новую базу.

|| наз. перабазіраванне, і перабазіроўка, .

перабазіраваць, ; зак.

Перамясціць, перавесці на новую базу.

  • П. завод на новае месца.

|| наз. перабазіраванне, і перабазіроўка, .

перабалець, ; зак.

Перастаць балець, супакоіцца.

  • Палец перабалеў.

перабачыць, ; зак. (разм.).

Пабачыць многа або многіх, зазнаць многае.

  • Колькі я ўсяго перабачыў за сваё жыццё.

перабегчы, ; зак.

  1. што і праз (цераз) што. Бягом пераадолець якую-н. прастору.

    • П. дарогу.
  2. Бягом перамясціцца на другое месца.

    • П. з аднаго акопа ў другі.
  3. перан. Перайсці на бок праціўніка (разм.).

|| незак. перабягаць, .

|| наз. перабег, і перабежка, .

  • Рабіць перабежкі.

перабежчык, , м.

Той, хто перабег на бок праціўніка.

|| ж. перабежчыца, .

перабіраць, ; незак.

Рытмічна кратаць, патузваць што-н. пальцамі.

  • П. падол фартуха.
  • Нервова п. пальцамі.