Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нерв, ✂, м.

  1. Адзін з найтанчэйшых адросткаў-валокнаў, якія ўтвараюць разгалінаваную сістэму, што звязвае мозг з іншымі органамі і тканкамі цела.

    • Зрокавы н.
  2. мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.

    • Нервы не вытрымалі.
  3. перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н.

    • Нёман быў нервам сяла.

◊

  • Выматаць усе нервы (разм. неадабр.) — змучыць, давесці да знямогі.

  • Іграць на нервах (разм. неадабр.) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н.

  • Трапаць нервы (разм. неадабр.) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.

|| прым. нервовы, ✂.

  • Н. цэнтр.
  • Нервовыя хваробы.
  • Нервовая сістэма.
  • Н. цік.

нервавацца, ✂; незак.

Быць ва ўзбуджаным, нервовым стане; хвалявацца, злавацца.

|| зак. панервавацца, ✂.

|| наз. нерваванне, ✂.

нерваваць, ✂; незак.

Даводзіць каго-н. да нервовага стану.

  • Гэта выступленне нервавала прысутных.

|| наз. нерваванне, ✂.

нервовасць, ✂, ж.

  1. гл. нервовы.

  2. Павышаная ўзбуджальнасць нервовай сістэмы.

нервовахворы, ✂, м.

Чалавек, які пакутуе нервовай хваробай.

  • Клініка для нервовахворых.

|| ж. нервовахворая, ✂.

нервовы, ✂.

  1. гл. нерв.

  2. Лёгка ўзбуджальны, з раздражненнем нерваў.

    • Н. твар.
  3. Якога лёгка расхваляваць; неспакойны.

    • Нервовая жанчына.
  4. Неспакойны, трывожны (аб рабоце, жыцці і пад.).

    • Нервовая праца.

|| наз. нервовасць, ✂.

нервозны, ✂.

  1. Хваравіта раздражняльны; які мае павышаную ўзбуджальнасць.

    • Н. чалавек.
  2. Звязаны з раздражненнем, які выражае нервознасць.

    • Н. смех.
  3. Неспакойны, трывожны.

    • Нервознае жыццё.

|| наз. нервознасць, ✂.

нержавеючы, ✂.

Які не ржавее.

  • Нержавеючая сталь.

нерпа, ✂, ж.

Ластаногая млекакормячая жывёліна сямейства цюленяў, а таксама яе мех.

|| прым. нерпавы, ✂.

  • Нерпавая шапка.

нерукатворны, ✂ (уст. высок.).

Такі, якога нельга стварыць працай рук чалавека, створаны самой прыродай.

  • Н. помнік.

|| наз. нерукатворнасць, ✂.