нерв,
-
Адзін з найтанчэйшых адросткаў-валокнаў, якія ўтвараюць разгалінаваную сістэму, што звязвае мозг з іншымі органамі і тканкамі цела.
- Зрокавы н.
-
мн. Уся такая сістэма, якая вызначае дзейнасць арганізма, стан і паводзіны чалавека.- Нервы не вытрымалі.
-
перан. Цэнтр якой-н. дзейнасці, асноўная дзейная сіла чаго-н. - Нёман быў нервам сяла.
Выматаць усе нервы (
разм. неадабр. ) — змучыць, давесці да знямогі.Іграць на нервах (
разм. неадабр. ) — гнявіць, нерваваць каго-н. чым-н. Трапаць нервы (
разм. неадабр. ) — хвалявацца, моцна нерваваць каго-н.
||
- Н. цэнтр.
- Нервовыя хваробы.
- Нервовая сістэма.
- Н. цік.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)