Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

непадробны, ✂ (разм.).

Тое, што і непадроблены (у 1 знач.).

|| наз. непадробнасць, ✂.

непадступны, ✂.

Такі, да якога нельга звярнуцца з просьбай, пытаннем; ганарысты, фанабэрысты.

|| наз. непадступнасць, ✂.

непажаданы, ✂.

Такі, якога не жадаюць, які не адпавядае чыім-н. жаданням, інтарэсам.

  • Непажаданая кандыдатура.
  • Спазняцца на працу непажадана (прысл.).

|| наз. непажаданасць, ✂.

непазбежны, ✂.

Такі, якога нельга пазбегнуць; немінучы.

  • Н. канец.

|| наз. непазбежнасць, ✂.

непазбыўны, ✂ (разм.).

Такі, які не праходзіць, ад якога цяжка пазбавіцца.

  • Непазбыўная туга.

|| наз. непазбыўнасць, ✂.

непазнавальны, ✂.

  1. Які змяніўся настолькі, што яго цяжка пазнаць.

    • Непазнавальная вёска.
  2. Недаступны пазнанню.

    • У свеце няма нічога непазнавальнага.

|| наз. непазнавальнасць, ✂.

непазнаны, ✂.

  1. Такі, які яшчэ не вывучаны.

    • Непазнаныя стыхійныя сілы.
  2. Такі, якога не пазналі, не апазналі.

    • Н. труп.

|| наз. непазнанасць, ✂.

непакоіцца, ✂; незак.

  1. Адчуваць неспакой, трывогу; хвалявацца.

    • Н. перад дакладам.
  2. Праяўляць клопат, турбавацца.

    • Н. за сына.

непакоіць, ✂; незак.

  1. Выклікаць непакой, трывогу, хваляванне.

    • Навіна непакоіла яго.
  2. Турбаваць каго-н.; прычыняць боль.

    • Асколак непакоіў раненага.

непакой, ✂, м.

  1. Стан душэўнай трывогі, хвалявання, выкліканы чым-н.

    • Н. за лёс разведчыкаў.
  2. Турботы, клопаты.

    • Н. за дзяцей.