Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

невыказны, ✂.

Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі.

  • Невыказная прыгажосць.

|| наз. невыказнасць, ✂.

невыканальны, ✂.

Такі, што не можа быць выкананы.

  • Невыканальнае заданне.
  • Невыканальная мара.

|| наз. невыканальнасць, ✂.

невыкананне, ✂, н.

  1. Нездзяйсненне таго, што было даручана, намечана, меркавалася зрабіць.

    • Н. планавых заданняў.
  2. Ухіленне ад выканання пастаноў, законаў.

невыкараняльны, ✂.

Які не паддаецца выкараненню.

  • Невыкараняльныя недахопы.

|| наз. невыкараняльнасць, ✂.

невылазны, ✂.

  1. Такі, па якім цяжка прайсці, з якога цяжка выбрацца; непраходны.

    • Невылазная гразь.
  2. перан. Такі, ад якога цяжка, немагчыма вызваліцца.

    • Н. доўг.

|| наз. невылазнасць, ✂.

невылечны, ✂.

Які нельга вылечыць.

  • Невылечная хвароба.

|| наз. невылечнасць, ✂.

невымерны, ✂.

Які не паддаецца вымярэнню, вельмі вялікі.

  • Невымерныя прасторы.

|| наз. невымернасць, ✂.

невыносны, ✂.

Які цяжка, немагчыма вынесці; нясцерпны.

  • Н. боль.

|| наз. невыноснасць, ✂.

невычарпальны, ✂.

Які практычна цяжка вычарпаць, выкарыстаць поўнасцю; вельмі багаты.

  • Невычарпальныя багацці.

|| наз. невычарпальнасць, ✂.

невычэрпны, ✂.

Тое, што і невычарпальны.

|| наз. невычэрпнасць, ✂.