Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

неабходнасць, ✂, ж.

Патрэба ў кім-, чым-н.

  • Прадметы першай неабходнасці.

неабходны, ✂.

  1. Такі, без якога нельга абысціся; патрэбны.

    • Неабходныя рэчы.
    • Неабходныя інструменты.
  2. Абавязковы, непазбежны.

    • Неабходныя меры.

неабчасаны, ✂.

  1. Неапрацаваны часаннем.

    • Н. камень.
  2. перан. Неадукаваны, некультурны, грубы (разм.).

|| наз. неабчасанасць, ✂.

неаглабалізм, ✂, м.

Імкненне вялікай дзяржавы да сусветнага панавання.

|| прым. неаглабалісцкі, ✂.

  • Неаглабалісцкія імкненні.

неаглядны, ✂.

Тое, што і неабсяжны.

  • Неаглядныя прасторы.

|| наз. неагляднасць, ✂.

неадабральны, ✂.

Які выражае неадабрэнне.

  • Н. погляд.

|| наз. неадабральнасць, ✂.

неадабрэнне, ✂, н.

Адмоўная ацэнка каго-, чаго-н.

  • Выказаць сваё н.

неаддзельны, ✂.

Такі, якога нельга аддзяліць ад другога.

  • Неаддзельныя паняцці.

|| наз. неаддзельнасць, ✂.

неад’емны, ✂ (кніжн.).

Які з’яўляецца састаўной, арганічнай часткай каго-, чаго-н.; неадрыўны.

  • Народнасць — неад’емная рыса творчасці Якуба Коласа.

|| наз. неад’емнасць, ✂.

неадкладны, ✂.

Які нельга адкласці; тэрміновы.

  • Н. рамонт.
  • Неадкладная дапамога.

|| наз. неадкладнасць, ✂.