Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мультыміліянер, ✂, м.

Буйны ўладальнік многамільённага багацця.

мультыплікатар, ✂, м.

  1. Фотакамера з некалькімі аб’ектывамі, якая дае адначасова многа здымкаў з аднаго і таго ж прадмета, а таксама прыбор для размножвання копій.

  2. Спецыяліст па мультыплікацыі.

|| прым. мультыплікатарскі, ✂.

мультыплікацыя, ✂, ж.

Кіназдымка малюнкаў або лялек, якія паказваюць асобныя моманты руху, а таксама фільм, атрыманы такой здымкай.

|| прым. мультыплікацыйны, ✂.

муляж, ✂, м.

Злепак або мадэль прадмета ў натуральную велічыню.

  • Васковы м. медаля.

|| прым. муляжны, ✂.

муляр, ✂, м.

  1. Рабочы, які будуе што-н. з каменя або цэглы.

  2. Пячнік, спецыяліст па кладцы печаў.

|| ж. мулярка, ✂.

|| прым. мулярскі, ✂.

  • М. інструмент.

мулярства, ✂, н.

Рамяство, спецыяльнасць і занятак муляра.

муляцца, ✂; незак. (разм.).

  1. Тое, што і муляць (у 1 знач.).

  2. перан. Праяўляць нерашучасць, мяцца.

    • Хлопец муляўся, не даваў пэўнага адказу.

муляць, ✂; незак.

  1. Прычыняць боль, ціснуць, націраць.

    • Каменьчыкі ў чаравіках муляюць ногі.
  2. перан., каму-чаму і без дапаўнення. Турбаваць, непакоіць, трывожыць.

    • Яму часта муляе якая-н. ідэя.

◊

  • Муляць вочы каму (разм.) — назаляць каму-н. чым-н.

|| зак. намуляць, ✂.