Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

машынабудаванне, ✂, н.

Галіна прамысловасці, якая вырабляе машыны.

|| прым. машынабудаўнічы, ✂.

  • М. завод.

машынабудаўнік, ✂, м.

Спецыяліст па машынабудаванню.

машыназнаўства, ✂, н.

Навуковая дысцыпліна, якая ўключае ў сябе апісанне і тэорыю машын і механізмаў.

|| прым. машыназнаўчы, ✂.

машынальны, ✂.

Механічны, аўтаматычны.

  • М. адказ.

|| наз. машынальнасць, ✂.

машынапіс, ✂, м.

Друкаванне на пішучай машынцы, а таксама сам тэкст, атрыманы ў выніку друкавання.

|| прым. машынапісны, ✂.

  • М. тэкст.

машынізаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Укараніць (укараняць) машыны ў вытворчасць.

|| наз. машынізацыя, ✂.

машыніст, ✂, м.

Спецыяліст, які кіруе ходам машыны.

  • М. паравоза.
  • М. экскаватара.

машыністка, ✂, ж.

Жанчына, якая працуе на пішучай машынцы.

машынка, ✂, ж.

Механічная прылада для якой-н. работы.

  • Пішучая м.
  • Шыць на машынцы (на швейнай машыне).
  • М. для стрыжкі валасоў.