Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мацнець, ; незак.

  1. Узнімацца, дзьмуць больш моцна.

    • Вецер мацнее.
  2. Рабіцца больш моцным, здаровым.

    • Мышцы мацнеюць.
  3. перан. Станавіцца ўстойлівым.

    • М. духам.
  4. Умацоўвацца эканамічна, арганізацыйна.

    • Год ад году мацнее калгас.
  5. Набірацца моцы ў працэсе прыгатавання (пра віно, чай і пад.).

    • Чай мацнее, калі завараны пастаіць.

|| зак. памацнець, .

мацунак, , м. (разм.).

  1. Уласцівасць моцнага; моц, трываласць.

    • У віне мацунку 10 градусаў.
    • Мароз набірае м.
  2. Трываласць адзення, абутку, матэрыі.

    • М. матэрыі.
  3. Яда, якой можна падсілкавацца, падмацаваць сілы.

    • Жытні хлеб — здаровы м.

мацыён, , м. (кніжн.).

Прагулка з мэтай адпачынку.

  • Вячэрні м.

|| прым. мацыённы, .

мацюкацца, ; незак. (разм.).

Лаяцца матам.

|| наз. мацюканне, .

мацюкаць, ; незак. (разм.).

Лаяць матам.

мацярык, , м.

Вялікая частка сушы, якая абмываецца морамі і акіянамі; кантынент.

|| прым. мацерыковы, .

  • М. клімат.

мацярынства, , н.

  1. Стан жанчыны-маці ў перыяд цяжарнасці, родаў і кармлення дзіцяці.

    • Ахова мацярынства.
  2. Уласцівае маці пачуццё да дзяцей, усведамленне кроўнай сувязі яе з дзецьмі.

    • Пачуццё мацярынства.