Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

махер, ✂, м.

Шэрсць коз ангорскай пароды або выраб з гэтай шэрсці.

|| прым. махеравы, ✂.

  • М. шалік.

махіна, ✂, ж. (разм.).

Вялікі, грувасткі прадмет.

махінатар, ✂, м.

Чалавек, які займаецца махінацыямі, махляр.

|| ж. махінатарка, ✂.

|| прым. махінатарскі, ✂.

махінацыя, ✂, ж.

Несумленны спосаб дасягнення чаго-н.; махлярства.

махляваць, ✂; незак. (разм.).

Займацца махлярствам; жульнічаць, ашукваць.

|| зак. змахляваць, ✂.

|| наз. махляванне, ✂.

махляр, ✂, м. (разм.).

Той, хто займаецца махлярствам, махлюе; жулік, ашуканец,

|| ж. махлярка, ✂.

|| прым. махлярскі, ✂.

  • Махлярскія махінацыі.

махлярства, ✂, н. (разм.).

Падман, ашуканства з карыслівай мэтай.

махнаты, ✂.

  1. Аброслы поўсцю, валасамі, касматы.

    • М. звер.
  2. Пра тканіны: з густым ворсам.

    • М. ручнік.
  3. перан. З густой ігліцай, з густымі галінамі.

    • Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махнатасць, ✂.

махнаціцца, ✂; незак. (разм.).

Рабіцца махнатым, калмаціцца.

  • Сукно пачало м.

махнаціць, ✂; незак. (разм.).

Рабіць махнатым, калмаціць.