Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

маскарад, ✂, м.

  1. Баль, вечар, на які прыходзяць у масках і спецыяльных касцюмах.

    • Навагодні м.
  2. перан. Прытворства, падман.

|| прым. маскарадны, ✂.

маскатэль, ✂, ж., зб. (уст.).

Хімічныя рэчывы (фарбы, клей і інш.) як прадмет гандлю.

|| прым. маскатэльны, ✂.

  • Маскатэльныя тавары.

маскіраваць, ✂; незак.

  1. Апранаць каго-н. у маскарадны касцюм, надзяваць маску.

  2. Рабіць каго-, што-н. нябачным для каго-н.

    • М. танкі.
    • М. свой намер (перан.).

|| зак. замаскіраваць, ✂.

|| звар. маскіравацца, ✂.

|| зак. замаскіравацца, ✂.

|| наз. маскіроўка, ✂.

|| прым. маскіровачны, ✂.

  • М. халат.

маскіроўка, ✂, ж.

  1. гл. маскіраваць.

  2. Тое, чым маскіруюць, маскіруюцца.

    • Зняць маскіроўку.

маскіт, ✂, м.

  1. Крывасоснае паўднёвае насякомае атрада двухкрылых.

  2. мн. Быстраходныя ваенныя караблі, прызначаныя для баявых дзеянняў вялікімі групамі (разм. спец.).

|| прым. маскітны, ✂.

масла, ✂, н.

Харчовы тлушч, прыгатаваны з рэчываў жывёльнага, расліннага або мінеральнага паходжання.

  • Топленае м.
  • Змазачнае м.
  • Падліць масла ў агонь (перан. абвастрыць якія-н. непрыязныя адносіны, пачуцці).
  • М. масленае (пра таўталогію).
  • Як па масле (перан. лёгка, без цяжкасцей).

|| прым. маслены, ✂.

  • Масленая пляма.

масла... і масла-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да масла, напр. маслаадстойнік, маслабак, масла-бензінавы, маслаёмістасць, маслазаправачны, маслазбівальны, масла-малочны, масланаліўны, маслапомпа, маслараспыляльнік, масласепаратар, маслафасовачны.

маслабойка, ✂, ж.

Апарат для збівання жывёльнага масла.

маслабойны, ✂.

Звязаны з вырабам жывёльнага масла.

  • М. завод.

маслабойня, ✂, ж.

Прадпрыемства па вырабу жывёльнага масла.