Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мадэліст, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей (у 2 знач.).

|| ж. мадэлістка, ✂.

|| прым. мадэлісцкі, ✂.

мадэль, ✂, ж.

  1. Макет якога-н. вырабу, а таксама ўзорны экзэмпляр для вырабу чаго-н.

    • Новая м. сукенкі.
  2. Макет чаго-н., часцей у зменшаным выглядзе.

    • М. самалёта.
  3. Тып, марка канструкцыі.

    • Новая м. аўтамабіля.
  4. Схема якой-н. з’явы або фізічнага аб’екта (спец.).

    • М. атама

|| прым. мадэльны, ✂.

мадэльер, ✂, м.

Спецыяліст па вырабу мадэлей адзення.

  • М. зімовага паліто.

|| ж. мадэльерка, ✂.

мадэльшчык, ✂, м.

Спецыяліст, які робіць мадэлі.

|| ж. мадэльшчыца, ✂.

мадэмуазэль, ✂, ж.

  1. У Францыі і некаторых іншых краінах: ветлівы зварот да паненкі (звычайна перад імем, прозвішчам).

  2. Тое, што і мадам (у 2 знач.).

мадэра, ✂, ж.

Сорт моцнага вінаграднага віна.

мадэрн, ✂.

  1. Напрамак у выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве канца 19 — пач. 20 ст., які супрацьпастаўляў сябе мастацтву мінулага і імкнуўся да канструктыўнасці і цэласнасці форм.

  2. Тое, што і сучасная мода (разм.).

    • Пагоня за мадэрнам.
  3. нескл. Пра стыль дэкадэнцкага напрамку ў мастацтве (разм.).

    • Мэбля м.
    • Танцы м.

мадэрнавы, ✂ і мадэрны, ✂.

Тое, што і мадэрн (у 3 знач.).

  • Мадэрнавыя танцы.

мадэрнізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Удасканаліць (-нальваць) што-н. у адпаведнасці з найвышэйшымі патрабаваннямі, густамі.

    • М. цэх.
    • М. абсталяванне.
  2. Надаць (-даваць) рысы сучаснасці з’явам і прадметам мінулага.

    • М. народную мелодыю.

|| наз. мадэрнізацыя, ✂.

мадэрнізм, ✂, м.

Агульная назва розных кірункаў у мастацтве канца 19 — пачатку 20 ст., якія абвясцілі разрыў з рэалізмам, адмаўленне ад старых форм і пошук новых эстэтычных прынцыпаў.

|| прым. мадэрнісцкі, ✂.