Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

каламутны, ✂.

Пра вадкасць: непразрысты, мутны.

  • К. ручаёк.
  • Каламутная вада.

|| наз. каламутнасць, ✂.

каламуціцца, ✂; незак.

Рабіцца каламутным.

  • Вада каламуціцца.

|| зак. закаламуціцца, ✂, скаламуціцца, ✂, ускаламуціцца, ✂ і пакаламуціцца.

каламуціць, ✂; незак.

  1. Муціць, рабіць каламутным.

    • К. ваду.
  2. перан. Выклікаць неспакой, баламуціць, уносіць беспарадак.

|| зак. закаламуціць, ✂, скаламуціць, ✂, ускаламуціць, ✂ і пакаламуціць.

каламуць, ✂, ж.

  1. Дробныя часцінкі ў вадкасці, якія не раствараюцца і робяць яе непразрыстай і мутнай.

  2. перан. Адсутнасць яснасці ў думках, разуменні.

    • К. у галаве.
    • К. на душы.
  3. перан., чаго або якая.

    • Імгла, непраглядная заслона.
    • Белая к. завірухі.

каламянка, ✂, ж.

Густая моцная льняная тканіна.

|| прым. каламянкавы, ✂.

калан, ✂, м.

Марская ластаногая млекакормячая жывёліна сямейства куніцавых, марская выдра.

|| прым. каланавы, ✂.

каланада, ✂, ж.

Рад або некалькі радоў калон (у 1 знач.), якія складаюць архітэктурнае цэлае.

каланізаваць, ✂; зак. і незак.

  1. Захапіўшы чужую краіну, ператварыць (ператвараць) у калонію (у 1 знач.).

  2. Засяліць (засяляць) свабодныя землі перасяленцамі, каланістамі.

|| наз. каланізацыя, ✂.

|| прым. каланізацыйны, ✂.

каланізатар, ✂, м.

  1. Той, хто праводзіць палітыку каланіялізму.

  2. Той, хто засяляе пустуючыя землі, каланіст (уст.).

|| прым. каланізатарскі, ✂.

каланіст, ✂, м.

Жыхар калоніі (у 2 і 4 знач.).

|| ж. каланістка, ✂.

|| прым. каланісцкі, ✂.