Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кадрыля, ✂, ж.

Танец з шасці фігур з цотным лікам пар, а таксама музыка да гэтага танца.

|| прым. кадрыльны, ✂.

кадук, ✂, м. (разм.).

Злы дух, д’ябал.

◊

  • Кадук з ім (з ёй) (разм.) — хай сабе будзе і так.

  • Кадук яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (разм.) — нічога невядома пра каго-, што-н.

кадушка, ✂, ж.

Невялікая кадзь.

|| прым. кадушачны, ✂.

кадык, ✂, м.

Невялікі выступ на горле ў мужчын — выпнутая храстковая частка гартані.

|| прым. кадычны, ✂.

кадыфікаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Класіфікуючы, звесці (зводзіць) у кодэкс (у 1 знач.).

  • К. законы.

|| наз. кадыфікацыя, ✂.

|| прым. кадыфікацыйны, ✂.

кадэт​1, ✂, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: выхаванец сярэдняй ваенна-навучальнай установы (кадэцкага корпуса).

|| прым. кадэцкі, ✂.

кадэт​2, ✂, м.

Член канстытуцыйна-дэмакратычнай партыі ў дарэвалюцыйнай Расіі.

|| прым. кадэцкі, ✂.