Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кавалерыя, , ж.

Конніца, коннае войска.

|| прым. кавалерыйскі, .

каваліха, , ж. (разм.).

Жонка каваля.

каваль, , м.

Рабочы, майстар, які займаецца коўкай металу.

  • К. свайго шчасця (перан. той, хто настойлівай працай дамагаецца чаго-н., стварае што-н.).

кавалькада, , ж.

Група коннікаў на прагулцы.

  • Цыркавая к.

кавальскі, .

Які мае адносіны да працы каваля, звязаны з апрацоўкай металу каваннем.

  • К. цэх.
  • К. молат.

кавамолка, , ж.

Тое, што і кафямолка.

каваны, .

  1. Зроблены з металу каваннем.

    • К. меч.
  2. Абіты жалезам.

    • Каваная скрыня.
  3. З падковамі, падкаваны.

    • К. конь.
  4. перан. Выразны, ясны.

    • Каваныя радкі.

кавардак, , м. (разм.).

Бязладдзе, сумятня, неразбярыха.

  • У пакоі быў поўны к.

каварны, .

Які вызначаецца каварствам, схільны да яго.

  • К. чалавек.

|| наз. каварнасць, .

каварства, , н.

Зламыснасць, прыкрытая паказной добразычлівасцю.