Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

густоўны, ✂.

З густам.

  • Г. гарнітур.

густы, ✂.

  1. Такі, што складаецца з мноства аднародных прадметаў, размешчаных блізка адзін ля аднаго.

    • Г. бярэзнік.
    • Густое жыта.
    • Буракі растуць густа (прысл.).
  2. Не вадкі, з аслабленай цякучасцю, насычаны.

    • Густая смятана.
  3. Шчыльны, малапранікальны для зроку, святла.

    • Г. туман.
    • Густыя воблакі.
  4. Пра голас: паўнагучны.

    • Г. бас (нізкі).

|| наз. густата, ✂ і гушчыня, ✂.

гусцець, ✂; незак.

Рабіцца густым або больш густым (у 1, 2 і 3 знач.).

  • Лес гусцее.
  • Туман гусцее.
  • Варэнне гусцее.

|| зак. загусцець, ✂ і пагусцець, ✂.

гусці, ✂; незак.

  1. Утвараць працяжны аднатонны гук.

    • Вецер гудзе ў коміне.
    • Гудзе матор.
    • У вушах гуло (пра шум у вушах; безас.).
  2. Бесперапынна ныць ад болю, стомленасці.

    • Рукі аж гудуць.

|| зак. прагусці, ✂.

|| наз. гудзенне, ✂.

гусь, ✂, ж.

  1. Дзікая і свойская вадаплаўная птушка з доўгай шыяй.

  2. Самка гуся.

    • Як з гусі вада.

|| памянш. гуска, ✂.

|| прым. гусіны, ✂.

гусяня, ✂ і гусянё, ✂, н.

Птушаня гусі.

гусятнік, ✂, м.

Памяшканне для гусей.

  • Пабудавалі новы г.

гусятніца, ✂, ж.

  1. Работніца, якая даглядае гусей.

  2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.

гусяціна, ✂, ж.

Гусінае мяса як ежа.