Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гадзіна2, , ж.

  1. Прамежак часу, роўны 60 мінутам.

    • Прыйсці раней на гадзіну.
  2. Тэрмін у 60 мінут, які адлічваюць ад паўдня ці ад паўночы.

    • Г. ночы.
    • Чатыры гадзіны раніцы.
  3. Прамежак часу, што адводзіцца на ўрок, лекцыю і займае з перапынкам 60 мінут.

    • Акадэмічная г.
  4. Пара, час (высок.).

    • Суровая г. ванны.
  5. Час, адведзены для чаго-н.

    • Прыёмныя гадзіны.
    • Вольная г.

  • Гадзіны пік — час найвышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.

  • Апошняя (смяротная) гадзіна — смерць.

  • Гадзіна ў гадзіну — дакладна, у вызначаны тэрмін.

  • З гадзіны на гадзіну — вось-вось, у кожны момант.

  • Чорная (ліхая) гадзіна — цяжкі час.

  • Шэрая гадзіна (разм.) — змрок вечарам пасля захаду сонца.

|| памянш. гадзінка, .

|| прым. гадзінны, .

  • Г. перапынак.
  • Гадзінная норма.
  • Паехаць гадзінным цягніком (які адпраўляецца ў гадзіну дня, ночы).

гадзіннік, , м.

Прыбор для вызначэння часу ў межах сутак.

  • Ручны г.
  • Насценны г.
  • Сонечны г.

|| памянш. гадзіннічак, .

|| прым. гадзіннікавы, .

гадзіншчык, , м.

Майстар, які вырабляе і рамантуе гадзіннікі.

|| ж. гадзіншчыца, .

|| прым. гадзіншчыцкі, .

гадзіцца, ; незак. (разм.).

  1. Адчуваць агіду да каго-, чаго-н.; брыдзіцца.

    • Г. жаб.
  2. Рабіцца брудным, забруджвацца.

гадзіць1, ; незак. (разм.).

  1. Пра жывёл: забруджваць спаражненнямі.

  2. Рабіць (звычайна тайна) подласць, непрыемнасці; шкодзіць.

  3. Рабіць брудным. Не трэба г. адзенне.

  4. безас. Ванітаваць.

    • Мяне гадзіць ад усяго гэтага.

|| незак. згадзіць, .

|| зак. нагадзіць, .

гадзіць2, ; незак.

  1. каму (чаму). Старацца задаволіць каго-н., дагаджаць.

    • Госцю гадзі, ды і сябе глядзі (з нар.).
  2. Садзейнічаць, спрыяць каму-, чаму-н.

    • Дажджы гадзілі ярыне.

  • Гадзіць як благой (ліхой) скуле (разм.) — вельмі дагаджаць каму-н.

|| незак. згадзіць, .

гадзіць3, ; незак.

Наймаць на працу на пэўны час.

  • Г. пастуха.

гадзюка, , ж.

  1. Ядавітая змяя з плоскай трохвугольнай галавой.

  2. перан. Пра небяспечнага, шкоднага чалавека (разм., лаянк.).

    • Не жанчына, а г.

|| прым. гадзючы, .

  • Гадзючая скура.

гадзяня, і гадзянё, , н.

  1. Дзіцяня гадзюкі.

  2. У дачыненні да дзіцяці, маладога чалавека (разм., лаянк.).

    • Вот ж., г., усюды ўлезе.

гадкі, (разм.).

Вельмі непрыемны, брыдкі; які выклікае агіду.

  • Г. ўчынак.
  • Гадкае надвор’е.
  • Г. чалавек (подлы, варты пагарды).