Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выбаршчык, , м.

  1. Той, хто ўдзельнічае ў выбарах або мае на гэта права.

    • Сустрэча дэпутата з выбаршчыкамі.
  2. Пры двухступенных або многаступенных выбарах — асоба, упаўнаважаная для ўдзелу ў выбарах.

|| ж. выбаршчыца, .

|| прым. выбаршчыцкі, .

выбары, .

Выбранне шляхам галасавання дэпутатаў, службовых асоб, членаў арганізацыі.

  • В. ў Вярхоўны Савет.

выбачальны, (кніжн.).

Які заслугоўвае выбачэння, даравальны.

  • В. ўчынак.
  • В. тон.

|| наз. выбачальнасць, .

выбачаць, ; незак.

  1. Не караць за што-н., дараваць.

    • Выбачай мне за спазненне.
  2. выбачай(це). Ужыв. пры звароце да каго-н. (часам як пабочнае), калі просяць прабачэння за турботы, непрыемнасць і пад.

    • Выбачайце, тут я пагарачыўся.

|| зак. выбачыць, .

выбачлівы, (кніжн.).

Які выказвае выбачэнне.

  • В. тон.

|| наз. выбачлівасць, .

выбачэнне, , н.

Дараванне віны; тое, што і прабачэнне.

выбегчы, ; зак.

  1. Выйсці адкуль-н., накіравацца адкуль-н., куды-н., рухаючыся бягом.

    • В. з хаты.
    • З лесу выбег лось.
  2. Выцечы адкуль-н. цераз край.

    • Выбегла малако з каструлі.

|| незак. выбягаць, .

выбіцца, ; зак.

  1. З цяжкасцямі выйсці адкуль-н., вызваліцца.

    • В. з натоўпу.
    • В. з галечы.
    • В. з даўгоў.
  2. Прабіцца, вылезці з-пад чаго-н. на паверхню.

    • Агонь выбіўся з-пад страхі.
    • Валасы выбіліся з-пад хусткі.
  3. Разбіцца (пра шкло акна).

  • Выбілася шыба.

  • Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.

  • Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.

  • Выбіцца са сну (разм.) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.

  • Выбіцца (або выйсці) у людзі (разм.) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.

|| незак. выбівацца, .

выбіць, ; зак.

  1. Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць.

    • В. акно.
    • В. ворага з горада.
    • В. з каляіны (перан. парушыць прывычны спосаб жыцця).
  2. Ударамі ачысціць ад пылу.

    • В. дыван.
  3. Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым-н. і вычаканіць.

    • В. медаль.
  4. Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і т.д.).

    • Град выбіў жыта.
    • В. сцежку ў жыце.
  5. З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго-н. (разм.).

    • В. дадатковыя сродкі.

|| незак. выбіваць, .

выбліск, , м.

Успышка чаго-н.

  • В. агню.