выбіцца,
-
З цяжкасцямі выйсці адкуль
-н. , вызваліцца.- В. з натоўпу.
- В. з галечы.
- В. з даўгоў.
-
Прабіцца, вылезці з-пад чаго
-н. на паверхню.- Агонь выбіўся з-пад страхі.
- Валасы выбіліся з-пад хусткі.
-
Разбіцца (пра шкло акна).
- Выбілася шыба.
Выбіцца з сіл — вельмі стаміцца, знемагчы.
Выбіцца з графіка — парушыць графік работ.
Выбіцца са сну (
разм. ) — доўга не засынаць, часта прачынацца ноччу.Выбіцца (або выйсці) у людзі (
разм. ) — пасля доўгіх намаганняў дасягнуць добрага грамадскага становішча.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)