выбіць, 
- 
		Ударам выдаліць; з боем выгнаць, адцясніць. - В. акно.
- В. ворага з горада.
- В. з каляіны (перан. парушыць прывычны спосаб жыцця).
 
- 
		Ударамі ачысціць ад пылу. - В. дыван.
 
- 
		Ударамі зрабіць паглыбленне ў чым -н. і вычаканіць.- В. медаль.
 
- 
		Знішчыць градам, вытаптаць і пад. (пасевы, поле і т.д.).- Град выбіў жыта.
- В. сцежку ў жыце.
 
- 
		З цяжкасцю дамагчыся атрымання чаго -н. (разм. ).- В. дадатковыя сродкі.
 
|| 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)