Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бато́н, ✂, м.

  1. Белы хлеб прадаўгаватай формы.

  2. Прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

|| памянш. батончык, ✂.

  • Шакаладны б.

батра́к, ✂, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы, які працаваў на памешчыцкай або кулацкай гаспадарцы; парабак.

  • Ісці ў батракі.

|| ж. батрачка, ✂.

|| прым. батрацкі, ✂.

  • Батрацкая доля.

батра́цтва, ✂, н.

  1. Занятак батрака; становішча батрака.

  2. зб. Батракі.

    • Сабралася б.

батра́чыць, ✂; незак.

Працаваць батраком.

  • Цімоху даводзілася некалі б.

батфо́рты, ✂, м.

Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе.

баты́ст, ✂, м.

Тонкая паўпразрыстая тканіна з ільняной або баваўнянай пражы.

|| прым. батыставы, ✂.

Батыставая кофтачка.

батэрфля́й, ✂, м.

Стыль спартыўнага плавання на грудзях, пры якім абедзве рукі адначасова выносяцца на паверхню вады.