Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

басма́цтва, ✂, н.

Узброены контррэвалюцыйны рух у Сярэдняй Азіі супраць савецкай улады.

басма́ч, ✂, м.

У Сярэдняй Азіі: удзельнік узброенай групоўкі, якая змагалася супраць савецкай улады.

|| прым. басмацкі, ✂.

бастава́ць, ✂; незак.

Аб’явіўшы забастоўку, арганізавана спыніць працу.

басто́н, ✂, м.

  1. Адзін з гатункаў тонкай шарсцяной тканіны.

    • Касцюм з бастону.
  2. Парны танец павольнага тэмпу.

    • Танцаваць б.

|| прым. бастонавы, ✂.

бастыён, ✂, м.

Крапасное ваеннае ўмацаванне пяцівугольнай формы.

  • Бастыёны Брэсцкай крэпасці.

|| прым. бастыённы, ✂.

  • Б. вал.

басурма́н, ✂, м.

У мінулым: чалавек іншай веры.

|| ж. басурманка, ✂.

|| прым. басурманскі, ✂.

басці́, ✂; незак.

Тое, што і бадаць.

|| зак. забасці, ✂.

басэ́тля, ✂, ж.

Самы вялікі струнны смычковы інструмент нізкага рэгістра, кантрабас.

|| прым. басэтлевы, ✂.

бася́к, ✂, м.

  1. Прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва.

  2. Свавольнік, нягоднік (разм. лаянк.).

|| ж. басячка, ✂.

|| прым. басяцкі, ✂.

бася́цтва, ✂, н.

Характар жыцця басякоў.

|| прым. басяцкі, ✂.