Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ба́кен, ✂, м. (спец.).

Плывучы знак на якары, які ўстанаўліваецца на водных шляхах для папярэджання аб небяспечных для суднаў месцах.

  • Агні бакенаў.

|| прым. бакенны, ✂.

бакенба́рды, ✂ і ба́кі, ✂, ж.

Частка барады ад скроняў па шчоках пры выгаленым падбародку.

  • Адпусціць б.
  • Насіць б.

|| прым. бакенбардны, ✂.

ба́кеншчык, ✂, м.

Вартаўнік пры бакенах.

  • Працаваць бакеншчыкам.

|| прым. бакеншчыцкі, ✂.

бакла́га, ✂, ж.

Тое, што і біклага.

|| прым. баклажны, ✂.

баклажа́н, ✂, м.

Паўднёвая аднагадовая агародная расліна сямейства паслёнавых, а таксама плод гэтай расліны сіняга або фіялетавага колеру.

|| прым. баклажанавы, ✂.

  • Баклажанавая ікра.

бако́ўка, ✂, ж.

Бакавы пакойчык у хаце; бакавая прыбудова пры чым-н.

  • Спаць у бакоўцы.

|| прым. баковачны, ✂.

  • Баковачнае акно.

баксёр​1, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца боксам.

  • Б. цяжкай вагі.

|| прым. баксёрскі, ✂.

баксёр​2, ✂, м.

Парода тупамордых сабак; нямецкі бульдог.

|| прым. баксёрскі, ✂.

баксі́раваць, ✂; незак.

Займаецца боксам; весці бой па правілах бокса.

баксі́т, ✂, м.

Алюмініевая руда.

|| прым. баксітавы, ✂.