Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

развязны, .

Залішне вольны, бесцырымонны (чалавек, яго паводзіны).

  • Развязныя манеры.
  • Паводзіць сябе развязна (прысл.).

|| наз. развязнасць, .

развянчаць, ; зак.

Пазбавіць ранейшага прызнання, паказаўшы адмоўныя бакі каго-, чаго-н.

  • Р. асобу.
  • Р. суб’ектывізм.

|| незак. развенчваць, .

|| наз. развянчанне, .

развярнуцца, ; зак.

  1. Разваліцца, разбурыцца.

    • Старая хата развярнулася.
  2. Павярнуцца, каб змяніць становішча або напрамак свайго руху.

    • Лётчык развярнуўся і паляцеў у бок лесу.
  3. Пра наяўнасць месца для пэўных дзеянняў.

    • Там не р., малы ўчастак.
  4. Размясціцца ў шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак (спец.).

|| незак. разварочвацца, .

|| наз. разварот, .

развярнуць, ; зак.

  1. Разваліць, раскідаць, разбурыць.

    • Р. старую будыніну.
    • Р. бульдозерам зямлю.
    • Бачыш, як развярнула (безас.) выбухам зямлю.
  2. Рассунуць, расшырыць.

    • Р. дзірку.
  3. Павярнуўшы, змяніць становішча прадмета.

  4. Размясціць у шырыню па лініі фронту (спец.).

    • Р. войска.
    • Р. строй.

|| незак. разварочваць, .

|| наз. разварочванне, і разварот, .

развярстаць, ; зак. (афіц.).

Тое, што і размеркаваць (у 1 знач.).

  • Р. сродкі.
  • Р. грошы на новую будоўлю.

|| незак. развёрстваць, .

развярцець, ; зак.

Вызваліць ад абгорткі, раскруціць.

  • Р. дзіця.
  • Р. палец.
  • Р. цукерку.

разгаварыцца, ; зак. (разм.).

  1. Пачаць гаварыць, захапіцца размовай.

    • Мужчыны больш маўчалі, нарэшце разгаварыліся.
  2. Пачаць шчыра гаворку з кім-н.

    • Дзяўчаты разгаварыліся ў дарозе.

разгаварыць, ; зак. (разм.).

Выклікаць у кім-н. жаданне ўключыцца ў гаворку, пачаць гаварыць.

  • Р. прысутных на сходзе.
  • Р. маўчуноў.

разгавецца, ; зак.

  1. У веруючых: пасля посту паесці скаромнага (уст.).

  2. З’есці ці выпіць чаго-н. смачнага і многа пасля перапынку (разм.).

    • Хоць р. крыху.

|| незак. разгаўляцца, .

|| наз. разгавенне, .

разгадаваць, ; зак.

  1. Старанна даглядаючы, забяспечыць рост, развіццё каго-, чаго-н.

    • Р. каня, як на выстаўку.
  2. Выгадаваць у вялікай колькасці, распладзіць.

    • Р. гусей.
    • Р. свіней.

|| незак. разгадоўваць, .