Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разадраць, ✂; зак. (разм.).

  1. Рэзкім рухам раздзяліць на часткі, парушыць што-н. цэлае.

    • Р. плашч.
    • Р. кніжку.
  2. Пазбавіць жыцця (пра драпежных жывёл, птушак).

    • Воўк разадраў авечку.
  3. Зрабіць драпіну на чым-н.

    • Р. нагу аб дрот.

|| незак. раздзіраць, ✂.

разак, ✂, м. (спец.).

  1. Вялікі шырокі нож.

  2. Рэжучая частка якой-н. машыны, прылады, якога-н. інструмента.

  3. Першабытная каменная сякера.

разам, прысл.

  1. Сумесна з кім-, чым-н.

    • Працаваць р.
    • Ходзяць р. боль і радасць.
  2. Адначасова (разм.).

    • Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.
  3. У адзін прыём.

    • Прачытаць усё р.
  4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).

    • Р. 15 000 рублёў.

◊

  • Разам з гэтым — у той жа час, адначасова.

разамкнуцца, ✂; зак.

Раз’яднацца (пра самкнутае).

  • Ланцуг разамкнуўся.

|| незак. размыкацца, ✂.

|| наз. размыканне, ✂.

разамкнуць, ✂; зак.

Раз’яднаць (што-н. самкнутае).

  • Р. ланцуг.
  • Р. рукі.

|| незак. размыкаць, ✂.

|| наз. размыканне, ✂.

разамлелы, ✂ (разм.).

Вялы, расслаблены.

  • Разамлелае ад спёкі цела.

|| наз. разамлеласць, ✂.

разамлець, ✂; зак. (разм.).

Стаць вялым, расслабіцца.

  • Р. ад гарачыні.

разапрэлы, ✂.

Які разапрэў, распараны.

  • Р. гарох.

разапрэць, ✂; зак.

  1. Прэючы, размякнуць, разбухнуць.

    • Каша разапрэла.
  2. Надта спацець, распарыцца (разм.).

    • Р. пасля лазні.

|| незак. разаправаць, ✂.

разапхаць, ✂; зак. (разм.).

  1. Пхаючы, размясціць па розных месцах, парассоўваць.

    • Р. яблыкі па кішэнях.
  2. Набіваючы чым-н., прымусіць раздацца; разбіць.

|| незак. распіхваць, ✂ і распіхаць, ✂.