Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

разагнацца, ✂; зак.

Давесці рух да вялікай скорасці.

  • Р. на машыне.

|| незак. разганяцца, ✂.

|| наз. разгон, ✂.

  • Узяць р.
  • З разгону (разагнаўшыся).

разагнаць, ✂; зак.

  1. Гонячы, прымусіць разысціся, разляцецца, разбегчыся (пра многіх); выгнаць, звольніць.

    • Р. дзяцей.
    • Р. гультаёў на рабоце.
    • Вецер разагнаў хмары (перан.).
  2. Паскорыць ход, рух.

    • Р. каня.
    • Р. лодку.
  3. Разараць плугам.

    • Р. некалькі баразён бульбы.
  4. Размясціць на якой-н. паверхні, займаючы як можна больш месца (разм.).

    • Р. тэкст на цэлы аркуш.

◊

  • Разагнаць тугу (разм.) — перастаць сумаваць.

|| незак. разганяць, ✂.

|| наз. разгон, ✂.

|| прым. разгонны, ✂.

разагнуцца, ✂; зак.

Выпрастацца (пра каго-што-н. сагнутае і пад.).

|| незак. разгінацца, ✂ і разгібацца, ✂.

разагнуць, ✂; зак.

Выпрастаць сагнутае.

  • Р. спіну.
  • Р. падкову.

|| незак. разгінаць, ✂ і разгібаць, ✂.

разагрэцца, ✂; зак.

  1. Грэючыся, стаць цёплым, гарачым; нагрэцца.

    • Суп разагрэўся.
    • Маторы разагрэліся.
  2. Адчуць цяпло ў сваім целе, сагрэцца (разм.).

    • Р. ў рабоце.

|| незак. разагравацца, ✂.

разагрэць, ✂; зак.

  1. Грэючы, зрабіць цёплым, гарачым.

    • Р. суп.
    • Р. матор.
  2. Выклікаць адчуванне цяпла ў целе (разм.).

    • Р. сябе работай.

|| незак. разаграваць, ✂.

|| наз. разаграванне, ✂.

|| наз. разагрэў, ✂.

разадзецца, ✂; зак. (разм.).

Прыгожа, шыкоўна апрануцца; убрацца, прыбрацца.

  • Р. на свята.

|| незак. разадзявацца, ✂.

разадзець, ✂; зак. (разм.).

Прыгожа апрануць; убраць, прыбраць.

  • Р. дзіця.

|| незак. разадзяваць, ✂.

разаднець, ✂; безас.; зак.

Тое, што і развіднецца.

разадрацца, ✂; зак. (разм.).

Тое, што і разарвацца (у 1 знач.).

|| незак. раздзірацца, ✂.