Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

выжарышча, ✂, н.

Выпаленае месца ў лесе, на балоце.

выжаць​1, ✂; зак.

Правесці жніво на якой-н. прасторы.

  • В. гектар жыта.

|| незак. выжынаць, ✂.

выжаць​2, ✂; зак.

У спорце: паступова падняць штангу, гіру і пад. ад грудзей уверх да поўнага выпроствання рук.

  • В. гіру ў 50 кг.

|| незак. выжымаць, ✂.

|| наз. выжым, ✂.

выжла, ✂, ж.

Гончая сука.

выжлятнік, ✂, м.

Той, хто загадвае гончымі сабакамі на паляванні.

выжыць​1, ✂; зак. (разм.).

Прымусіць пакінуць свой дом, вымусіць пайсці адкуль-н.

  • В. жыльца.
  • В. са службы.

|| незак. выжываць, ✂.

|| наз. выжыванне, ✂.

выжыць​2, ✂; зак.

Застацца жывым пасля цяжкай хваробы, ранення і пад.

  • Ранены выжыў.

◊

  • Выжыць з розуму (разм.) — страціць памяць, здольнасць усведамляць.

|| незак. выжываць, ✂.

|| наз. выжыванне, ✂.

  • Барацьба за в. чалавецтва.

вызваленчы, ✂.

Які мае адносіны да палітычнага, сацыяльнага вызвалення.

  • Вызваленчая барацьба.
  • Нацыянальны в. рух.

вызваліцель, ✂, м.

Той, хто вызваліў ці вызваляе каго-, што-н. ад прыгнёту, уціску.

  • В. прыгнечаных.

|| ж. вызваліцельніца, ✂.

|| прым. вызваліцельскі, ✂.

вызваліцца, ✂; зак.

  1. Атрымаць свабоду, стань свабодным.

    • В. з палону.
    • В. ад прыгнёту.
  2. Пазбавіцца ад чаго-н. што сціскае, абмяжоўвае, ад непажаданага, шкоднага.

    • В. ад ношы.
    • В. з абдымкаў.
    • В. ад думак.
  3. Стаць свабодным ад якіх-н. абавязкаў, спраў і пад.

    • В. ад работы.
    • В. ад загадвання.
  4. Ачысціцца, стаць пустым, незанятым.

    • Кватэра вызвалілася.
    • Месца вызвалілася.

|| незак. вызваляцца, ✂.

|| наз. вызваленне, ✂.