танзура, ✂, ж.
Выбрытае месца на макаўцы галавы ў духоўных каталіцкіх асоб.
танізаваць, ✂; зак. і незак.
Падняць (падымаць) тонус у каго-, чаго-н.
|| наз. танізацыя, ✂.
танін, ✂, м.
Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і
тэхніцы).
|| прым. танінавы, ✂.
таніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).
-
Надаць (надаваць) поўнае гучанне музычнаму або маўленчаму тэксту (пры спяванні, чытанні і пад.).
-
Пакрыць (пакрываць) фарбай што-н. да патрэбнага тону; зрабіць (рабіць) дэкаратыўную аддзелку з мэтай
імітацыі.
|| наз. таніраванне, ✂ і таніроўка, ✂.
таніць, ✂; незак. (разм.).
Рабіць больш тонкім.
танічны1, ✂, (спец.).
Заснаваны на адпаведным чаргаванні націскных і ненаціскных складоў у вершаскладанні.
танічны2, ✂, (спец.).
Які мае адносіны да тонусу арганізма, асобных яго органаў.
танк1, ✂, м.
Баявая браніраваная машына на гусенічным хаду, з вялікай праходнасцю, узброеная пушкай і кулямётамі, устаўленымі ў
рухомай гарматнай вежы.
|| прым. танкавы, ✂.