Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

развітальны, .

Які бывае пры развітанні.

  • Развітальныя словы.
  • Даць р. абед.

развітацца, ; зак.

  1. Абмяняцца развітальнымі словамі, паціснуць адзін аднаму рукі.

    • Р. перад ад’ездам.
  2. Пакінуць што-н., расстацца.

    • Р. са службай.
    • Р. з белым светам (з жыццём).

|| незак. развітвацца, .

|| наз. развітанне, .

развіты, .

  1. Які дасягнуў высокай ступені развіцця.

    • Развітая культура.
  2. Сталы духоўна, культурны і адукаваны.

    • Р. малады чалавек.

|| наз. развітасць, .

развіцца1, ; зак.

  1. Раздзяліцца, стаць прамым (пра што-н. звітае, завітае).

    • Вяроўка развілася.
  2. Распусціцца (пра пупышкі, кветкі і пад.).

    • Тады каза разжывецца, як куст разаўецца (прыказка).
  3. Дайсці да высокай ступені дасканаласці.

    • Шырока развілася сучасная літаратура.
  4. Узмацніцца, дайсці да значнай ступені.

    • З гары развілася вялікая скорасць.

|| незак. развівацца, .

|| наз. развіццё, .

развіцца2, ; зак.

  1. Стаць мацнейшым, умацавацца, памацнець.

    • Мускулы развіліся.
    • Здольнасці развіліся.
  2. Вырасці духоўна, стаць больш свядомым, культурным.

    • За кароткі час юнак надта развіўся, паразумнеў.

развіць, ; зак.

  1. Раскруціць, расплесці што-н. звітае, завітае.

    • Р. вяроўку.
  2. Даць чаму-н. памацнець, узмацніць.

    • Р. мускулы.
    • Р. памяць.
    • Р. цікавасць да навукі.
  3. Давесці да якой-н. ступені духоўнай сталасці, свядомасці, культуры.

    • Р. вучня.
    • Р. грамадства.
  4. Падняць узровень чаго-н.

    • Р. прамысловасць краіны.
  5. З усёй энергіяй разгарнуць што-н.

    • Р. грамадскую дзейнасць.
    • Р. скорасць.
  6. Распаўсюдзіць, паглыбіць і пашырыць змест або прымяненне чаго-н.

    • Р. думку.
    • Р. свае доказы.

|| незак. развіваць, .

|| наз. развіццё, .

развод1, , м. (спец.).

Агляд і размеркаванне па пастах падраздзяленняў, прызначаных у каравул.

развод2, , м.

  1. гл. развесці ​1, -ся ​1.

  2. Скасаванне шлюбу.

    • Бацька і маці ў разводзе (развяліся).
    • Падаць на р. (падаць у суд заяву аб разводзе).
    • Даць р. (згадзіцца на развод).

|| прым. разводны, .

  • Разводная справа.

разводдзе, , н.

Вясенні разліў, веснавая вада.

разводка, , ж.

  1. гл. развесці ​1.

  2. Інструмент для развядзення зубоў пілы (спец.).