Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кароткі, ✂.

  1. Невялікі па даўжыні; проціл. доўгі.

    • Кароткая сукенка. Кароткая стрыжка.
    • Кароткія хвалі (радыёхвалі ад 10 да 200 метраў).
    • У кароткіх словах (сцісла расказаць).
  2. Непрацяглы ў часе; проціл. доўгі.

    • Кароткая нарада.
    • К. дзень.
  3. Сціслы, нешматслоўны.

    • Кароткае пісьмо.
    • К. адказ.
  4. Рашучы, хуткі, суровы.

    • К. удар.
    • Прысуд ворагам к.
  5. Пра гукі, якія вымаўляюцца хутка, адрывіста.

    • «І» кароткае (й).
  6. Які характарызуецца кароткай формай канчатка або адсутнасцю яго.

    • К. прыметнік.

◊

  • Кароткая памяць у каго (неадабр.) — дрэнная, слабая памяць (звычайна ў таго, хто не хоча помніць, прыпомніць што-н.).

  • Кароткі завароткі у каго (разм.) — пра таго, хто дзейнічае рашуча, не задумваючыся.

  • На кароткай назе хто з кім — у добрых, сяброўскіх адносінах з кім-н.

  • Кароткі розум — пра слабы, невялікі розум.

  • Рукі кароткія у каго (разм.) — няма магчымасці, сілы зрабіць што-н.

|| памянш. кароценькі, ✂.

|| наз. кароткасць, ✂.

кароўнік, ✂, м.

Хлеў для кароў.

карп, ✂, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых, якая разводзіцца ў штучных вадаёмах; культурная разнавіднасць сазана.

  • Люстраны к.

|| прым. карпавы, ✂.

карпаніна, ✂, ж. (разм.).

Марудлівая, малапрадукцыйная работа.

  • Не работа, а толькі к.

карпаратыўны, ✂.

Вузкагрупавы, замкнуты ў межах карпарацыі.

  • Карпаратыўныя інтарэсы.

|| прым. карпаратыўнасць, ✂.

карпарацыя, ✂, ж.

  1. Група асоб, аб’яднаных адной прафесіяй або саслоўнымі інтарэсамі.

    • Радыёвяшчальная к.
  2. Адна з форм манапалістычнага аб’яднання.

карпатлівы, ✂.

  1. Старанны да дробязей, дбайны, але марудлівы, павольны.

    • К. супрацоўнік.
  2. Які патрабуе такой стараннасці і руплівасці.

    • Карпатлівая праца.

|| наз. карпатлівасць, ✂.

карпач, ✂, м. (разм. зневаж.).

Той, хто марудна робіць якую-н. работу, павольна корпаецца.

|| ж. карпачка, ✂.

карпець, ✂; незак. (разм.).

  1. над чым і без дапаўнення. Старанна, цярпліва і доўга займацца чым-н.

    • К. над рукапісам.
  2. перан. Жыць у пакутах, цяжкіх умовах.

    • Вось так карпею ўсё жыццё.

карсар, ✂, м.

Даўней на Захадзе: марскі разбойнік, пірат.

|| прым. карсарскі, ✂.