Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

балеро́, нескл., н.

  1. Іспанскі нацыянальны танец, а таксама музычны твор у рытме гэтага танца.

  2. Кароткая безрукаўка — частка нацыянальнага іспанскага ўбрання.

балеры́на, , ж.

Артыстка балета; танцоўшчыца.

бале́т, , м.

  1. Майстэрства тэатральнага танца.

    • Класічны балет.
  2. Тэатральнае прадстаўленне на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі, а таксама музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля.

  3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет.

|| прым. балетны, .

  • Балетная школа.

балетама́н, , м.

Заўзяты аматар балета як відовішча.

|| ж. балетаманка, .

|| прым. балетаманскі, .

балетама́нія, , ж.

Незвычайнае захапленне балетам як відовішчам.

балетма́йстар, , м.

Пастаноўшчык танцаў у балеце.

|| прым. балетмайстарскі, .

бале́ць1, ; незак.

  1. Адчуваць боль.

    • Сэрца баліць.
    • Баліць (безас.) под лыжачкай.
    • Душа баліць (перан.).
  2. перан. Хваляваць, турбаваць.

    • Шчыраму сэрцу і чужая болька баліць (з нар.).

бале́ць2, ; незак. (разм.).

Востра перажываць за поспехі ці няўдачы спартыўнай каманды, за выступленне спартсмена і пад.

  • Б. за зборную краіны.

бале́я, , ж.

Вялікая нізкая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны.

  • Паласкаць бялізну ў балеі.

|| памянш. балейка, .

|| прым. балейны, .

балі́д, , м.

Вялікі яркі метэор.

|| прым. балідны, .