Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кантрапункт, ✂, м. (спец.).

У музыцы: мастацтва спалучэння некалькіх самастойных мелодый, галасоў, якія гучаць адначасова, у адно цэлае, а таксама раздзел тэорыі музыкі, прысвечаны вывучэнню такіх спалучэнняў.

|| прым. кантрапунктны, ✂ і кантрапунктычны, ✂.

кантраст, ✂, м.

Рэзка выражаная процілегласць.

|| прым. кантрастны, ✂.

кантраставаць, ✂; незак.

Быць кантрастным каму-, чаму-н.; складаць кантраст з кім-, чым-н.

кантрастны, ✂.

  1. гл. кантраст.

  2. Які складае кантраст, зусім супрацьлеглы.

    • Кантрастныя з’явы.
    • Кантрастныя колеры.

|| наз. кантрастнасць, ✂.

кантрацэптывы, ✂ (спец.).

Процізачаткавыя сродкі.

|| прым. кантрацэптыўны, ✂.

  • Кантрацэптыўныя сродкі.

кантроль, ✂, м.

  1. Праверка, а таксама назіранне з мэтай праверкі.

    • К. за якасцю прадукцыі.
    • Грамадскі к.
    • Дзяржаўны к. (сістэма дзяржаўных органаў праверкі).
  2. зб. Асобы, якія займаюцца кантролем, кантралёры.

    • На маршруце працуе к.

|| прым. кантрольны, ✂.

  • К. пост.
  • Кантрольная работа.

кантрыбуцыя, ✂, ж. (спец.).

Плацяжы, якія накладаюцца дзяржавай-пераможцай на пераможаную дзяржаву.

|| прым. кантрыбуцыйны, ✂.

кантузіць, ✂; зак.

Нанесці кантузію каму-, чаму-н.

  • К. у галаву.

кантузія, ✂, ж.

Удар або траўма арганізма без пашкоджання знешняга покрыва цела.

  • Цяжкая к. ігры выбуху бомбы.

кантынгент, ✂, м.

  1. Устаноўленая для пэўных мэт найбольшая колькасць, норма чаго-н. (спец.).

    • Экспартны к. тавараў.
  2. Сукупнасць людзей, якія складаюць аднародную ў якіх-н. адносінах групу, катэгорыю (кніжн.).

    • К. навучэнцаў.