Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

бурт, ✂, м.

Доўгі капец бульбы, сіласу і пад.

  • Укрываць бурты бульбы.

|| прым. буртавы, ✂.

буртава́льшчык, ✂, м.

Рабочы, які працуе на закладцы буртоў.

буртава́ць, ✂; незак.

Закладваць бульбу, агародніну, сілас і пад. на захоўванне ў бурты.

  • Б. бульбу.

|| зак. забуртаваць, ✂.

|| наз. буртаванне, ✂ і буртоўка, ✂.

буру́н, ✂, м.

Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам.

|| прым. бурунны, ✂.

бурунду́к, ✂, м.

Невялікі паласаты грызун, падобны на вавёрку, а таксама яго футра.

|| прым. бурундуковы, ✂.

бурча́ць, ✂; незак.

  1. Сярдзіта мармытаць, бубніць.

    • Нездаволена б.
  2. Выказваць нездавальненне або пагрозу, утвараючы глухія гукі (пра жывёл).

  3. Бурліць.

    • У жываце бурчыць (безас.).

|| наз. бурчанне, ✂.

бу́ры, ✂.

  1. Шэравата-карычневы.

    • Б. вугаль.
  2. Цёмна-руды з чырванаватым адлівам (пра масць жывёл).

    • Б. мядзведзь.

буры́льны, ✂.

Які служыць для бурэння.

  • Бурыльныя прылады.

буры́льшчык, ✂, м.

Рабочы, спецыяліст па бурэнню.

|| ж. бурыльшчыца, ✂.

буры́ць, ✂; незак.

  1. Разбураць, рушыць.

    • Б. стары хлеў.
  2. Свідраваць, прабіваць грунт спецыяльным інструментам.

|| зак. прабурыць, ✂.

|| наз. бурэнне, ✂.