Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

сітуатыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Які мае адносіны да асобнай сітуацыі, абмежаваны пэўнымі ўмовамі.

|| наз. сітуатыўнасць, ✂.

сітуацыя, ✂, ж.

Сукупнасць абставін, становішча.

  • Рэвалюцыйная с.
  • Ваенная с.
  • Вось дык с.! (пра заблытанае становішча).

|| прым. сітуацыйны, ✂.

сіўка, ✂, м.; ✂, ж., ✂ (разм.).

Конь сівой масці.

  • Ну, варушыся, с.

сіўка-варонка, ✂, ж.

Тое, што і сіваваронка.

сіфіліс, ✂, м.

Заразная венерычная хвароба.

|| прым. сіфілітычны, ✂.

сіфілітык, ✂, м. (разм.).

Чалавек, хворы на сіфіліс.

|| ж. сіфілітычка, ✂.

сіфон, ✂, м.

  1. Выгнутая трубка для пералівання з адной пасудзіны ў другую вадкасцей з рознымі ўзроўнямі (спец.).

  2. Устройства для газіравання пітной вады.

|| прым. сіфонны, ✂.

сіямцы, ✂, н.

Народ, які складае больш за палавіну насельніцтва Тайланда.

|| ж. сіямка, ✂.

|| прым. сіямскі, ✂.

  • Сіямская мова.

сіянізм, ✂, м.

Яўрэйскі нацыянальны рух, які ўзнік у канцы 19 ст. і ставіць сваёй мэтай аб’яднанне яўрэяў розных краін на аснове іх гістарычнай радзімы [па назве гары Сіён, што каля Іерусаліма].

|| прым. сіянісцкі, ✂.

сіяніст, ✂, м.

Паслядоўнік сіянізму.

|| ж. сіяністка, ✂.

|| прым. сіянісцкі, ✂.