Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

распаўсюдзіць, ✂; зак.

  1. Пашырыць сферу дзеяння на каго-, што-н.

    • Р. вопыт перадавікоў.
  2. Зрабіць што-н. вядомым, даступным многім.

    • Р. вучэнне.
  3. Раздаць, прадаць многім.

    • Р. латарэйныя білеты.

|| незак. распаўсюджваць, ✂.

|| наз. распаўсюджванне, ✂.

распачаць, ✂; зак.

  1. Актыўна прыступіць да ажыццяўлення чаго-н.; узяцца за якую-н. справу.

    • Р. будаўніцтва.
  2. Пачаць карыстацца чым-н.

    • Р. новую бочку піва.

|| незак. распачынаць, ✂.

|| наз. распачынанне, ✂.

распашонка, ✂, ж.

Кароткая без гузікаў кашулька для груднога дзіцяці з разрэзам на спіне або на грудзях.

распаяцца, ✂; зак.

Расплавіцца на тым месцы, дзе спаяны.

|| незак. распайвацца, ✂.

распаяць, ✂; зак.

Расплавіць на месцы, дзе спаяна.

  • Р. чайнік.

расперазацца, ✂; зак.

  1. Зняць з сябе пояс, дзягу.

  2. Расшпіліцца (пра пояс) (разм.).

  3. перан. Перастаць стрымліваць сябе; стаць недысцыплінаваным, нахабным.

|| незак. распяразвацца, ✂.

расперазаць, ✂; зак.

Зняць, развязаць пояс.

  • Дзед расперазаў кажух.

распесціцца, ✂; зак. (разм.).

Стаць занадта спешчаным, капрызным, распусным.

|| незак. распешчвацца, ✂.

распесціць, ✂; зак.

Сапсаваць празмернымі пяшчотамі; зрабіць пешчаным, капрызным, распусным.

  • Р. дзяцей.

|| незак. распешчваць, ✂.

|| наз. распешчванне, ✂.

распеў, ✂, м.

  1. Своеасаблівы прынцып будовы мелодыі, характэрны для старадаўняга царкоўнага спявання.

    • Р. малітвы.
  2. Працяжнае вымаўленне слоў пры чытанні, размове, якое нагадвае спевы.

    • Словы ён вымаўляе крыху з распевам.

|| прым. распеўны, ✂.