Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

канторшчык, ✂, м. (уст.).

Работнік канторы.

|| ж. канторшчыца, ✂.

|| прым. канторшчыцкі, ✂.

кантрабанда, ✂, ж.

Тайны бяспошлінны правоз або перанос праз дзяржаўную граніцу тавараў, каштоўнасцей і інш., а таксама тавары, перапраўленыя такім спосабам.

  • К. наркотыкаў.

|| прым. кантрабандны, ✂.

кантрабандыст, ✂, м.

Той, хто займаецца кантрабандай.

|| ж. кантрабандыстка, ✂.

|| прым. кантрабандысцкі, ✂.

кантрабас, ✂, м.

Струнны смычковы музычны інструмент самага нізкага гучання.

|| прым. кантрабасны, ✂ і кантрабасовы, ✂.

  • Кантрабасны смычок.
  • Кантрабасовая партыя.

кантракт, ✂, м.

Пісьмовы дагавор, пагадненне.

  • Падпісаць к.
  • Заключыць к.

|| прым. кантрактны, ✂ і кантрактавы, ✂.

кантрактаваць, ✂; незак.

Заключаць кантракт на атрыманне, выкарыстоўванне каго-, чаго-н.

  • К. ураджай.

|| зак. закантрактаваць, ✂.

|| наз. кантрактацыя, ✂.

кантралёр, ✂, м.

Службовая асоба, якая правярае каго-, што-н.

  • Грамадскі к.

|| ж. кантралёрка, ✂.

|| прым. кантралёрскі, ✂.

кантральта, нескл., н.

  1. н. Самы нізкі жаночы голас (у спевах).

  2. ж. Спявачка з такім голасам.

|| прым. кантральтавы, ✂.

кантраляваць, ✂; незак.

Браць пад кантроль, правяраць.

  • К. працоўную дысцыпліну.

|| зак. пракантраляваць, ✂.

|| наз. кантраляванне, ✂.

кантрамарка, ✂, ж.

Талон, які дае права на бясплатнае наведванне тэатра, кіно і пад.

|| прым. кантрамарачны, ✂.