Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

марыянетачны, .

  1. З удзелам марыянетак (у 1 знач.).

    • М. тэатр.
  2. перан. Які не мае самастойнасці, а слепа выконвае чыю-н. волю.

    • М. ўрад.

марыянетка, , ж.

  1. Лялька, якой кіруе акцёр пры дапамозе спецыяльнага прыстасавання.

    • Тэатр марыянетак.
  2. перан. Пра чалавека, урад, які слепа дзейнічае па ўказцы, па волі іншых.

марэна1, , ж. (спец.).

Вялікая колькасць абломкаў горных парод, якая ўтвараецца ад перамяшчэння ледніка.

|| прым. марэнны, .

  • Марэнная града.
  • Марэнныя ўзгоркі.

марэна2, , ж.

Травяністая расліна, з каранёў якой здабываецца чырвоная фарба.

|| прым. марэнавы, .

марэнга, прым., нязм.

Чорны з шэрым адценнем.

  • Касцюм м.